Антон Булах
Палітвязень
Дата затрымання: 9 верасня 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Суддзя: Касмачова Святлана
Месца зняволення: СІЗА-1
Справы: Пратэсты Мінск
Антон Андрэевіч Булах — былы пажарны аварыйна-выратавальнай часткі Кастрычніцкага РАНС (раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях). У 2020 годзе ён публічна звольніўся.
Антон нарадзіўся ў 1992 годзе. У 2014 годзе закончыў Гомельскі інжынерны інстытут МНС. Пасля звальнення працаваў у IT-сектары.
Яго пачалі судзіць 26 лістапада 2024 году ў судзе Савецкага раёна Мінска паводле «народнага» артыкула 342 КК за ўдзел у мірных шэсцях у 2020 годзе. Справу разглядае суддзя Святлана Касмачова.
Вядома, што Антона затрымалі дзявятага верасня 2024 году. Раней ён вёў інстаграм, у якім распавядаў пра гісторыі на сваёй працы.
«У зводках галоўнае што? Паказаць канчатковы вынік: пажар ліквідаваны, пацярпелых няма. Я ж стараюся пісаць так, каб людзям было цікава і каб яны хаця б мінімальна ўяўлялі сабе, што адбываецца на кожным этапе працы пажарных-ратавальнікаў», — распавядаў ён у інтэрв’ю.