Яўген Раманаў

Палітвязень

Дата нараджэння: 18 верасня 1998

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Лук’янава Святлана

Месца зняволення: СІЗА-3

Яўгена Юр'евіча Раманава з Добруша асудзілі на паўтара года пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Судовае пасяджэнне адбылося 15 ліпеня 2024 году ў будынку аддзела ўнутраных спраў Добрушскага раённага выканаўчага камітэта. Справу разглядала суддзя Святлана Лук'янава. Яна прызнала Яўгена вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэксу. 

20 верасня 2024 г. у Яўгена адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Суддзя Сяргей Багінскі.

11 кастрычніка 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Жыхара Добруша асудзілі на паўтара года калоніі

15 ліпеня 2024 году вынесены прысуд Яўгену Раманаву з Добруша. Яго асудзілі на паўтара года пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Адрас для лістоў: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»