Аскер Аллахвярдзіеў

Палітвязень

Дата нараджэння: 16 студзеня 1999

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы

Вынік суда: прымусовае лячэнне

Від пакарання: прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары

Суддзя: Чарапанава Святлана

Групы: Спартсмены

Аскер Аллахвярдзіеў. Фота з сацсетак

Крымінальную справу супраць Аскера Азэравіча Аллахвярдзіева пачалі разглядаць 4 кастрычніка 2024 году ў закрытым рэжыме ў Мінскім гарадскім судзе. Яму інкрымінавалі ч. 1 арт. 361-3 КК (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеянняў, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу). Працэс вяла суддзя Святлана Чарапанава.

Мінчука судзілі як "асобу, якая здзейсніла грамадска небяспечнае дзеянне". Гэта значыць, што асабіста на судзе ён не прысутнічаў - яго інтарэсы прадстаўляў законны прадстаўнік. Суд праходзіў у закрытым рэжыме. 

Згодна з сацыяльнымі сеткамі Аскера, ён жыў у Мінску, займаўся спортам, здымаўся ў відэа. Апошні раз ён заходзіў на сваю старонку ва «Укантакце» ў ліпені.

1 лістапада 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Мінчука асудзілі да прымусовага лячэння за "падрыхтоўку да ўдзелу ў ваенных дзеяннях"

У Мінскім гарадскім судзе 8 кастрычніка 2024 году паводле ч. 1 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеянняў, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу) асудзілі 25-гадовага Аскера Аллахвярдзіева.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»