Ігар Жук
Палітвязень
Дата нараджэння: 11 ліпеня 1989
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Горбач Наталля
Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 55
Ігар Алегавіч Жук працаваў станочнікам дрэваапрацоўчых станкоў у закрытым акцыянерным таварыстве. Да вынясення прысуду ён знаходзіўся пад вартай.
У судзе Ленінскага раёна Гродна 9 лістапада 2023 года яго асудзілі паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Наталля Горбач прызначыла Ігару два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі").
Адбывае тэрмін у ПУАТ № 55.
1 снежня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Мужчыну асудзілі на 2 гады "хіміі" за каментар пра Лукашэнку у Youtube