Павел Мажэйка
Палітвязень
Дата нараджэння: 25 траўня 1978
Дата затрымання: 30 жніўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: 6 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Філатаў Максім
Пракурор: Сініла Дзмітрый
Месца зняволення: ПК № 2
Групы: Дзеячы культуры, Журналісты
Іншыя пазнакі: Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Мануэла Ротман, дэпутатка нямецкага Бундэстага ад партыі "Альянс 90 / Зялёныя"
Павел Іванавіч Мажэйка — кіраўнік гродзенскага "Цэнтра гарадскога жыцця", журналіст. Ён быў затрыманы напрыканцы жніўня 2022 г. па вяртанні ў Беларусь. У кватэры Паўла і ў ягоных бацькоў зладзілі ператрусы.
Паводле якога артыкулу затрымалі Паўла, дакладна не было вядома: адвакат знаходзіўся пад падпіскай аб неразгалошванні.
31 студзеня 2023 г. палітзняволенаму працягнулі тэрмін утрымання яшчэ на месяц.
Вядома, што ў СІЗА гродзенскай турмы, дзе цяпер утрымліваюць Паўла, перасталі прымаць вітаміны і лекі ад родных вязняў.
Маці палітзняволенага заўважыла падчас спаткання ў гродзенскай Турме № 1 у лютым 2023-га, што Павел па-ранейшаму мае на руках сляды ад кайданкоў і след ад удару пад левым вокам. Жонка палітвязня мяркуе, што гэта засталося яшчэ ад катаванняў падчас затрымання.
У сакавіку 2023 г. стала вядома, што Паўла Мажэйку затрымлівалі за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса).
10 ліпеня 2023 году ў Гродзенскім абласным судзе пачалі разглядаць справу палітзняволеных адвакаткі Юліі Юргілевіч і журналіста Паўла Мажэйкі. Іх вінавацяць паводле ч. 2 арт. 361-4 КК за "іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, учыненае паўторна, групай асоб па папярэдняй змове". Справу разглядае суддзя Максім Філатаў.
26 ліпеня 2023 г. Юліі Юргілевіч і Паўлу Мажэйку прысудзілі па 6 гадоў калоніі, Юліі — агульнага рэжыму, Паўлу — узмоцненага. Павел і Юлія не прызналі віну.
Вярхоўны суд 17 кастрычніка 2023 г. у закрытым рэжыме разгледзеў апеляцыйныя скаргі Паўла Мажэйкі і Юліі Юргілевіч. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Паўла Каршуновіча пакінула прысуд у сіле, а скаргі — без задавальнення. Палітвязняў хутка перавядуць у калоніі.
17 лістапада ўнесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
З турмы-1 Паўла перавялі ў ПК № 2.
Журналіста Паўла Мажэйку і адвакатку Юлію Юргілевіч асудзілі да шасці гадоў зняволення
Справу ў Гродзенскім абласным судзе разглядаў суддзя Максім Філатаў.
Адвакатку Юлію Юргілевіч і журналіста Паўла Мажэйку пачалі судзіць за перадачу інфармацыі "Белсату"
Юрыст "Вясны" Павел Сапелка пракаментаваў умовы разгляду справы Юргілевіч і Мажэйкі