Арцём Макавей
Палітвязень
Дата нараджэння: 11 красавіка 1999
Дата затрымання: 27 студзеня 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса — Агентурная дзейнасць
Вынік суда: 6 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Сянько Мікалай
Месца зняволення: СІЗА-7
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне, Замежныя грамадзяне
Групы: Дзеячы культуры
Арцём Алегавіч Макавей мае ўкраінскае грамадзянства, але ў Беларусі ён жыў з 2009 года. Апошнія гады працаваў дыджэем у Брэсце, Кобрыне, Мінску. Хутчэй за ўсё Арцёма Макавея затрымалі 27 студзеня 2024 года ў яго дома ў Кобрыне.
Брэсцкі абласны суд 15 траўня 2024 года пастанавіў пакараць Арцёма Макавея пазбаўленнем волі тэрмінам на шэсць гадоў. Справу разглядаў суддзя Мікалай Сянько. У чым сутнасць абвінавачання – невядома, паколькі суд праходзіў у закрытым рэжыме.
У чэрвені 2024 г. з СІЗА № 7 пераведзены ў ПК № 2.
У пачатку жніўня 2024 г. стала вядома, што Арцёма зноў змясцілі ў СІЗА № 7.
У Брэсце да шасці гадоў калоніі асудзілі грамадзяніна Украіны нібыта за "агентурную дзейнасць"
"Нясе пагрозу Рэспубліцы Беларусь". У Кобрыне затрымалі грамадзяніна Украіны Арцёма Макавея
Арцёму 23 гады, ён працаваў дыджэем, ездзіў з выступамі па Беларусі.