Павел Кучарэнка
Палітвязень
Дата нараджэння: 12 траўня 1983
Дата затрымання: 9 снежня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных
Вынік суда: 5 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Русак Аляксандр
Месца зняволення: ПК № 22
Павел Леанідавіч Кучарэнка быў асуджаны ў судзе горада Асіповічы па ч. 3 арт. 203-1 КК (Незаконныя дзеянні ў адносінах да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных). З 18 па 26 студзеня 2022 года справу разгледзеў суддзя Русак Аляксандр Міхайлавіч. Ён прысудзіў Паўлу 5 год калоніі агульнага рэжыму.
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Адбывае прысуд у ПК-22.