Рыгор Давыдаў
Палітвязень
Дата нараджэння: 14 чэрвеня 1994
Дата затрымання: 21 кастрычніка 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
Вынік суда: 4 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Блізнюк Юлія
Пракурор: Касьянчык Аліна
Месца зняволення: ПК № 1
Справы: Пратэсты Мінск
Групы: Сілавікі
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны/ая хросны/ая: Магдалена Беят, дэпутатка польскага Сэйма
Рыгор Анушаванавіч Давыдаў — былы супрацоўнік МНС, які звольніўся адтуль у 2019 годзе. Рыгора абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса).
Згодна з абвінавачваннем, ён нібыта здзейсніў не менш за тры кідкі нявызначанымі прадметамі ў бок праезнай часткі і спецыяльнага транспарту падчас акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года непадалёк ад ГЦ “Рыга” ў Мінску. Прычым ад гэтага ніхто не пацярпеў. Сам Рыгор на судзе адмаўляў, што здзяйсняў такога кшталту дзеянні. Сведкі, якія выступалі на яго судзе, казалі, што не бачылі Давыдава.
25 лютага 2021 года суд Фрунзенскага раёна асудзіў Рыгора Давыдава да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Былога ратавальніка МНС асудзілі да чатырох з паловай гадоў калоніі
Мінск: пачаўся суд над Рыгорам Давыдавым. Вінавацяць у "замахванні", пацярпелых няма