Раман Шчарбакоў

Палітвязень

Дата нараджэння: 11 кастрычніка 1997

Дата затрымання: 14 сакавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы

Вынік суда: невядомы

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 18 ліпеня 2023

Суддзя: Заяц Анатоль

Месца зняволення: ПК № 3

Раман Сяргеевіч Шчарбакоў асуджаны Гродзенскім абласным судом па абвінавачванні ў распальванні "іншай сацыяльнай варожасці" і ўдзеле або падрыхтоўцы да ўдзелу грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы (ч. 1 арт. 130, ч. 1 арт. 13 ч. 1 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса).

З 16 па 25 траўня 2023 года справу разгледзеў суддзя Анатоль Заяц. Рамана асудзілі да пазбаўлення волі. 

4 жніўня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Адрас для лістоў: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»