Павел Клапаток
Палітвязень
Дата нараджэння: 9 снежня 1980
Дата затрымання: 6 кастрычніка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Мазайла Генадзь
Месца зняволення: ПК № 3
Павел Іванавіч Клапаток быў абвінавачаны ў абразе і паклёпе на Аляксандра Лукашэнку, а таксама ў знявазе дзяржаўных сімвалаў.
Справу разглядаў суддзя Генадзь Мазайла.
У судзе Ленінскага раёна Гродна 6 кастрычніка 2022 года вынесены прысуд. Суд пастанавіў, з улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў, на падставе ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса, а таксама ч. 2 арт. 367 і арт. 370 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прызнаць Клапатка вінаватым і па сукупнасці злачынстваў прызначыць яму канчатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
30 снежня 2022 г. МУС уключыў палітвязня ў "спіс экстрэмістаў".
Утрымліваўся ў турме № 1.
Адбывае тэрмін у ПК № 3.
Абразіў і паклёпнічаў на Лукашэнку: гарадзенца пакаралі трыма гадамі калоніі