Аляксандр Зайцаў

Дата нараджэння: 8 кастрычніка 1982

Дата затрымання: 22 жніўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму

Вынік суда: 10 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Епіхаў Сяргей

Месца зняволення: ПК № 15

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)
Аляксандр Зайцаў

Аляксандр Уладзіміравіч Зайцаў з Мінску быў асуджаны на 10 гадоў калоніі паводле ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 289 Крымінальнага кодэкса (замах на акт тэрарызму, здзейснены групай асобаў па папярэдняй змове). Яго абвінавацілі ў спробе падпалу лецішча старшыні Вярхоўнага суда Валянціна Сукалы.

24 траўня 2022 г. КДБ унёс палітвязня ў "спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці". 

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Мінчука асудзілі да 10 гадоў калоніі за спробу падпалу лецішча старшыні Вярхоўнага суда

У Мінскім абласным судзе напрыканцы сакавіка па ч.1 арт. 14 і ч. 2 арт. 289 Крымінальнага кодэкса (замах на акт тэрарызму, здзейснены групай асобаў па папярэдняй змове) асудзілі ў закрытым рэжыме 39-гадовага мінчука Аляксандра Зайцава. Яго абвінавацілі ў спробе падпалу лецішча старшыні Вярхоўнага суда Валянціна Сукалы. Суддзя Сяргей Епіхаў пакараў Аляксандра Зайцава 10 гадамі калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Адрас для лістоў: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»