Уладзімір Кацкель

Палітвязень

Дата нараджэння: 28 снежня 1976

Дата затрымання: 27 кастрычніка 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Блізнюк Юлія

Пракурор: Таратынка Валерыя

Месца зняволення: ПК № 3

Справы: Пратэсты Мінск

Уладзімір Фёдаравіч Кацкель - жыхар Мінска, 2 красавіка 2021 года асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па арт. 364 Крымінальнага кодэксу (гвалт над супрацоўнікамі міліцыі). 

Падзеі, за якія асудзілі мужчыну, адбываліся пасля 17 гадзін 11 кастрычніка 2020 года. Пад час разгону "Маршу гонару" каля станцыі метро “Пушкінская” ён і яшчэ трое абвінавачаных, як вынікае з матэрыялаў следства, перашкодзілі амапаўцам затрымаць чалавека, уступілі з імі ў бойку, нанеслі некалькі ўдараў па галовах і разбілі шкло ў службовым аўтамабілі.

Кацкель цалкам адмовіў сваю віну.

"Казалі - яшчэ раз зманіш, з буса жывым не выйдзеш". Працягваецца суд над чатырмя мінчукамі за гвалт над амапаўцамі

Разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да чатырох жыхароў сталіцы – Яўгена Бароўскага, Івана Зянько, Аляксея Драбы і Уладзіміра Кацкеля працягваецца сёння ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска.

Працягваецца суд над чатырмя мінчукамі, якія далі адпор амапаўцам пры разгоне мітынгу

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 17 сакавіка 2021 года працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да чатырох жыхароў сталіцы – Яўгена Бароўскага, Івана Зянько, Аляксея Драбы і Уладзіміра Кацкеля.

 

Справа чатырох мінчукоў: пракурор запрасіў вялікія тэрміны зняволення і гіганцкія кампенсацыі пацярпелым амапаўцам

Суд Фрунзенскага раёна Мінска працягвае 19 сакавіка 2021 года разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да чатырох жыхароў сталіцы – Яўгена Бароўскага, Івана Зянько, Аляксея Драбы і Уладзіміра Кацкеля

Мінскай чацверцы, якая адбіла ад амапаўцаў чалавека - ад чатырох да пяці год калоніі і вялікая кампенсацыя пацярпелым

Суд Фрунзенскага раёна Мінска 2 красавіка 2021 года абвясціў прысуд па крымінальнай справе чатырох жыхароў сталіцы – Яўгена Бароўскага, Івана Зянько, Аляксея Драба і Уладзіміра Кацкеля.

Адрас для лістоў: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»