Віталь Скударнаў
Палітвязень
Дата нараджэння: 28 чэрвеня 1985
Дата затрымання: 12 снежня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Сотнікаў Анатоль
Месца зняволення: ПК № 1
Іншыя пазнакі: Замежныя грамадзяне
Віталь Мікалаевіч Скударнаў асуджаны 11 лютага 2022 года Гомельскім абласным судом па арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), 368 КК (абраза Лукашэнкі) на 3,5 гады калоніі. Мае грамадзянства Казахстана.
Адбывае пакаранне ў ПК-1.
Вядома, што па стане на верасень 2024 г. Віталя ўтрымліваюць у ПКТ.