Дзмітрый Празецкі
Палітвязень
Дата нараджэння: 26 траўня 1986
Дата затрымання: 15 красавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Брысіна Жанна
Месца зняволення: ПК № 3
Справы: Данаты
Дзмітрый Пятровіч Празецкі быў затрыманы паводле крымінальнай справы аб фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-2 КК).
28 ліпеня 2023 года над ім адбыўся суд у Мінскім гарадскім судзе, па выніках якога суддзя Жанна Брысіна асудзіла мужчыну да пазбаўлення волі, дакладны тэрмін удакладняецца.
Пасля СІЗА-1 адбываць тэрмін Дзмітрыя перавялі ў ПК № 3.
3 лістапада 2023 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".