Павел Дубаў
Палітвязень
Дата нараджэння: 8 чэрвеня 1978
Дата затрымання: 16 сакавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Багдановіч Дзмітрый
Павел Уладзіміравіч Дубаў з Мінску, жанаты, мае дзіця да 3 год.
У судзе Астравецкага раёна 16 сакавіка 2023 года яго асудзілі паводле арт. 370 (Здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітрый Багдановіч прызначыў Паўлу адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Мужчына падаў у аблсуд апеляцыйную скаргу на вынесены прысуд.
“Наш сцяг бел-чырвона-белы”. Мужчыну асудзілі на паўтара года калоніі за каментар у працоўным чаце