Павел Бяленік
Палітвязень
Дата нараджэння: 25 верасня 1975
Дата затрымання: 29 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Грышын Дзмітрый
Месца зняволення: ПК № 5
Справы: Справа Зельцэра
Павел Тадэвушавіч Бяленік быў затрыманы ў Гродне ў межах крымінальнай справы, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Вядома, што Павел праходзіць па крымінальнай справе паводле артыкулаў 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).
У кастрычніку 2022 г. яго перавялі з СІЗА-1 у Турму № 1 у Гродне.
21 кастрычніка 2022 года ў судзе Гродзенскага раёна Дзмітрый Грышын разглядзеў справу палітвязня паводле ч. 3 арт. 343-1 КК (выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару з выявай непаўналетняга, здзейсненыя арганізаванай групай), ч. 3 арт. 167 КК (Гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару), ч. 2 арт. 169 КК (Распусныя дзеянні). Прычына перакваліфікацыі і вынік суда невядомы.
Адбывае пакаранне ў ПК № 15.