Дзмітрый Маставы

Палітвязень

Дата нараджэння: 11 верасня 1977

Дата затрымання: 26 лютага 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: 10 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Філонік Вера

Месца зняволення: ПК № 15

Групы: IT-спецыялісты

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Справы: Дыверсія ў Мачулішчах

Маставы Дзмітрый

Дзмітрый Дзмітрыевіч Маставы родам з Сеніцы, вучыўся ў Палітэхнічным каледжы ў Мінску, прафесійны праграміст. Мае двух дзяцей. Яго затрымлівалі падчас пратэстаў у кастрычніку 2020 года на "суткі".

Змітра затрымалі 26 лютага 2023 года. У праўладным фільме «Гаспар на сувязь не выйшаў» на тэлеканале ОНТ, які выйшаў 5 красавіка 2023 года, распавядаюць, што Зміцер нібыта прапаноўваў «Беларускаму Гаюну» зліваць інфармацыю пра аэрадром Мачулішчы: ён наладзіў трансляцыю з камп’ютара, якая ішла два тыдні без перапынку.

Мужчыну змясцілі ў СІЗА-7 па абвінавачанні ў «здрады дзяржаве» і «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці».

14 верасня 2023 года ў Брэсцкім абласным судзе пачаўся разгляд справы паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве) і ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) у дачыненні да Дзмітрыя. Працэс у закрытым рэжыме вяла суддзя Вера Філонік.

У  выніку Дзмітрыя асудзілі да 10 гадоў калоніі.

На 10 лістапада 2023 г. у Дзмітрыя быў прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Пасяджэнне закрытае. Старшыня судовай калегіі Юрый Руткоўскі. У выніку прысуд набыў моц. 

17 лістапада 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязень адбывае пакаранне ў ПК № 15

"Украінскі дыверсант", айцішнік, супрацоўнік аблвыканкама: на дзяржТВ распавялі пра гучныя затрыманні

Пасля дыверсіі ў Мачулішчах 26 лютага па Беларусі пракацілася хваля затрыманняў, якую сілавікі называюць "зачысткай".

Адрас для лістоў: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»