Наталля Левая

Палітзняволеная

Дата нараджэння: 22 чэрвеня 1986

Дата затрымання: 8 траўня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
  • арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
  • арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы

Вынік суда: 6 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Сянько Мікалай

Месца зняволення: ПК № 4

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Справы: Данаты

Групы: Дзеячы культуры

Наталля Левая. Фота з linkedin

Наталля Васільеўна Левая — ілюстратарка з Брэста. 

Яна некаторы час жыла ў Польшчы і працавала 2D-мастачкай і мастачкай-пастаноўшчыцай. Імаверна, пасля пачатку вайны яна выехала ў Польшчу. У снежні 2023-га Наталля звольнілася і вырашыла вярнуцца на радзіму. Чалавек, знаёмы з сітуацыяй, напісаў у сацсетках, што калегі адгаворвалі жанчыну вяртацца ў дадому, але яна сказала, што моцна сумуе па радзіме ды ўжо сплаціла ў кратным памеры данаты за 2020-ы і мае паперу ад КДБ. 

Наталлю затрымалі на мяжы. Звесткі пра ахвяраванні маглі знайсці ў яе банкаўскай праграме, асабістых перапісках, праграме для куплі крыптавалютаў, фота ці памяці тэлефона. 

У Брэсцкім абласным судзе 17 ліпеня 2024 году ёй вынеслі жорсткі прысуд. За данаты суддзя Мікалай Сенько прызначыў жанчыне шэсць гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Акрамя гэтага, яе аштрафалі на 1000 базавых велічыняў (40 тысяч рублёў) — амаль на такую суму, якую Наталля заданаціла ў ініцыятывы і фонды.

Наталлю Левую прызналі вінаватай паводле наступных артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 361-1 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 2 арт. 361-3 (фінансаванне ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях) і арт. 361-2 (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (рэд. страціла моц у 2021-м). 

4 кастрычніка 2024 г. у Вярхоўным судзе разгледзелі апеляцыйную скаргу Наталлі. Старшыня судовай калегіі Руслан Царук.

Утрымлівалася ў СІЗА № 6. Адбывае тэрмін у ПК № 4

11 кастрычніка 2024 г. МУС дадала Наталлю ў "спіс экстрэмістаў".

Ілюстратарку з Брэста асудзілі да 6 гадоў калоніі за данаты, у тым ліку "Палку Каліноўскага"

Суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Адрас для лістоў: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»