Данііл Палянскі

Палітвязень

Дата затрымання: 3 верасня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве

Месца зняволення: СІЗА-1

Групы: Журналісты

Даніла Палянскі.

Данііл Палянскі — брэсцкі журналіст. На пачатку верасня Палянскі ездзіў у Расію да сваякоў. У дарозе здарыўся інцыдэнт з расійскімі сілавікамі. Яго аўтамабіль спынілі супрацоўнікі ФСБ і пасля звінавацілі ў адміністрацыйным парушэнні за непадпарадкаванне — нібыта ён адмовіўся паказваць дакументы.

«Даніл казаў, што на той момант яго пашпарт быў у руках расійскага сілавіка, — распавядае адзін са знаёмых Палянскага. — Пазней, калі ён вярнуўся ў Брэст, яго затрымалі супрацоўнікі КДБ».

Ад пачатку меркавалася, што затрымалі за нейкае адміністрацыйнае правапарушэнне. Але стала вядома пра распачатую крымінальную справу. Данілу інкрымінуюць артыкул 356 КК — «здрада дзяржаве». Яго змясцілі пад варту ў СІЗА.

Данілу Палянскаму 53 гады. У якасці відэааператара ў свой час супрацоўнічаў з дзяржаўнымі і камерцыйнымі тэлеканаламі, а таксама з незалежнымі рэгіянальнымі сайтамі. У апошнія гады быў вядомы ў Брэсце як валанцёр пошукава-выратавальнага атрада «Анёл».

Адрас для лістоў: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»