Дзмітрый Шчамер

Палітвязень

Дата нараджэння: 1 жніўня 1994

Дата затрымання: 11 сакавіка 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Жуковіч Алена

Справы: Пратэсты Мінск

Групы: Спартсмены

Дзмітрый Шчамер — плывец, кандыдат у майстры спорту. Праўладныя каналы сцвярджаюць, што яго затрымалі выпадкова: з-за чахла на тэлефоне з надпісам "Маліцеся за Беларусь" на англійскай мове і выявай нацыянальнай сімволікі. Пасля затрымання ў тэлефоне Дзмітрыя нібыта адшукалі відэа з пратэстаў, а таксама фота з дваровага чата, дзе ён прапануе людзям макеты пратэсных налепак. 

Дзмітрыя абвінавачвалі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак). Яго справу разгледзелі 24 красавіка 2024 г. у судзе Савецкага раёна Мінска. Суддзя – Алена Жуковіч

Утрымліваўся ў СТ № 8

Магчыма, Дзмітрыю прысудзілі "хатнюю" хімію. 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»