Людміла Мазуркевіч

Былая палітзняволеная (прызнаная постфактум)

Дата нараджэння: 17 студзеня 1960

Дата затрымання: 17 лістапада 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Дата вызвалення: 17 сакавіка 2023

Суддзя: Козел Наталля

Справы: Пратэсты Гродна

Людмілу Аляксандраўну Мазуркевіч і Наталлю Антонаву асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. 

Жанчын затрымалі за ўдзел у акцыях пратэсту 9 жніўня 2020 года.

У судзе Ленінскага раёна Гродна 17 сакавіка 2023 года судзя Наталля Козел прызначыла жанчынам па тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).

Пасля абвяшчэння прысуду Людмілу і Наталлю вызвалілі ў зале суда. 

7 красавіка 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Дзвюм гарадзенкам прысудзілі па тры гады "хатняй хіміі" за ўдзел у акцыі пратэста ў 2020 годзе

У судзе Ленінскага раёна Гродна 17 сакавіка вынеслі прысуд Людміле Мазуркевіч і Наталлі Антонавай паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»