Дзяніс Сальмановіч
Палітвязень
Дата нараджэння: 6 чэрвеня 1991
Дата затрымання: 4 кастрычніка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 290-4 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй
Вынік суда: 10 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Лешчанка Андрэй
Пракурор: Пакала Кацярына
Месца зняволення: ПК № 3
Групы: Адміністратары ТГ-каналаў
Заява аб прызнанні палітвязнем
Дзяніс Валянцінавіч Сальмановіч узяты пад варту паводле абвінавачвання ў пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса:
- ч. 2 арт. 290-4 — стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй;
- ч. 1 арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;
- ч. 3 арт. 130 — распальванне іншай сацыяльнай варожасці;
- ч. 3 арт. 361-1 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім;
- ч. 3 арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншым дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.
Сілавікі называлі Дзяніса "галоўным візуальным рэдактарам" ролікаў "Кібер-партызан" і "Супраціву".
26 чэрвеня 2022 г. КДБ унёс Дзяніса у спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".
У сярэдзіне ліпеня 2022 г. стала вядома аб пераводзе Дзяніса з СІЗА-1 у брэсцкі СІЗА-7.
Брэсцкі абласны суд 20 верасня 2022 г. пачаў разгляд крымінальнай справы палітзняволенага. 30 верасня суд прызнаў Дзяніса вінаватым і па сукупнасці абвінавачанняў прысудзіў яму пазбаўленне волі тэрмінам на 10 гадоў ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама штраф у памеры 6 400 рублёў.
30 снежня 2022 г. МУС уключыў палітвязня ў "спіс экстрэмістаў".
У студзені 2023 г. Дзяніса этапавалі з СІЗА-7 у ПК № 3 у Віцьбе.
І "тэрарыст", і "экстрэміст" адначасова: суровы прысуд палітвязню Дзянісу Сальмановічу
Маці палітвязня Дзяніса Сальмановіча: "Сын трымаецца, нягледзячы на тое што яму пагражае вялікі тэрмін"
Сілавікі затрымалі Дзяніса Сальмановіча, якога называюць "галоўным візуальным рэдактарам" ролікаў "Кібер-партызан"