Алег Кацапаў

Палітвязень

Дата нараджэння: 10 красавіка 1969

Дата затрымання: 21 сакавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Салоўскі Сяргей

Месца зняволення: ПК № 11

Групы: Актывісты, Дзеячы культуры

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Алег Анатольевіч Кацапаў раней займаўся грамадскай і культурніцкай дзейнасцю, пэўны час кіраваў гомельскай “Талакой”, як літаратар шмат друкаваўся ў часопісах і газетах.

Яго прызналі вінаватым у распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч.1 арт. 130 КК), абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт 368 КК). Прысуд невядомы. Яго справу разглядаў суддзя Сяргей Салоўскі ў лістападзе 2023 году-студзені 2024 году. Першапачаткова мужчыну абвінавачвалі таксама ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч.1 і ч. 2 арт. 361-4 КК), але гэты артыкул выключылі з абвінавачання.

Вядома, што Кацапава затрымалі па адміністрацыйнай справе 21 сакавіка 2023 года і абвінавацілі ў вырабе, распаўсюдзе ці захоўванні экстрэмісцкіх матэрыялаў паводле арт. 19.11 КаАП.

Алегу прысудзілі 2,5 гады пазбаўлення волі. 

На 5 сакавіка 2024 г. прызначана закрытае пасяджэнне па разглядзе апеляцыйнай скаргі Алега. Старшыня судовай камісіі Павел Каршуновіч.

15 сакавіка 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".

Утрымліваўся ў СІЗА № 3. Адбывае тэрмін у ПК № 11.

У Гомелі працягваецца судовы працэс над "талакоўцам" Алегам Кацапавым

Судовы працэс пачаўся яшчэ 24 лістапада 2023 года і доўжыцца па сённяшні дзень.

Адрас для лістоў: ПК № 11. 231900, г. Ваўкавыск, вул. Ракасоўскага, 118

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»