Яўген Бабак
былы пракурор
Палітвязень
Дата нараджэння: 10 кастрычніка 1991
Дата затрымання: 11 чэрвеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Зянькевіч Валянціна
Пракурор: Касьянчык Аліна
Месца зняволення: ПК № 3
Групы: Дзяржслужачыя, Юрысты і адвакаты
Заява аб прызнанні палітвязнем
Яўген Ігаравіч Бабак — былы памочнік пракурора Першамайскага раёна Мінска, юрыст 1-га класу, вядомы тым, што ў жніўні 2020-га ініцыяваў праверку людзей у форме ДАІ, якія збівалі байкераў ноччу 11 жніўня. Праверка ні да чаго не прывяла, а сам Бабак звольніўся.
Яго затрымалі 11 чэрвеня 2021 года на 15 сутак за "пікетаванне праз размяшчэнне на балконе бчб-сцяга". 25 чэрвеня стала вядома, што Бабак атрымаў яшчэ 15 сутак. Са слоў сукамернікаў экс-пракурора, новы пратакол на яго склалі за інфармацыю, якая была ў яго тэлефоне. Але пасля 30 сутак адміністрацыйнага арышту на волю ён так і не выйшаў.
Вядома, што ён стаў падазраваным па крымінальнай справе аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Таксама Яўгену выставілі абвінавачванні за "распальванне варожасці" паводле ч. 1. арт. 130 Крымінальнага кодэкса.
11 сакавіка 2022 года ў Мінскім гарадскім судзе пачаўся суд над Яўгенам Бабаком. Справу разглядае суддзя Валянціна Зянькевіч, дзяржабвінавачванне падтрымлівае Аліна Касьянчык. Працэс зрабілі закрытым. Пасля двухмесячнага перапынку 12 траўня ўзнавілі разгляд справы і вынеслі прысуд: суддзя прызнала Яўгена вінаватым і прызначыла яму чатыры гады пазбаўлення волі.
У сярэдзіне чэрвеня 2022 г. Яўгена перавялі з СІЗА-1 у віцебскі СІЗА-2. У сярэдзіне ліпеня стала вядома, што Вярхоўны суд пакінуў прысуд Бабаку без зменаў, неўзабаве палітвязня перавялі ў ПК № 3.
Згодна з указам А. Лукашэнкі ад 19 верасня 2022 г. быў пазбаўлены звання.
28 ліпеня 2022 г. КДБ унёс Яўгена ў спіс асобаў, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Чатыры гады калоніі — столькі прызначылі палітзняволенаму экс-пракурору Бабаку
Сам працэс праходзіў у закрытым рэжыме. За кратамі палітвязень утрымліваецца 11 месяцаў.
Пачалі судзіць палітзняволенага экс-пракурора Бабака: суд зрабілі закрытым