Наканісі Масатосі
Палітвязень
Дата затрымання: 9 ліпеня 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса — Агентурная дзейнасць
Месца зняволення: СІЗА КДБ
Іншыя пазнакі: Замежныя грамадзяне
Наканісі Масатосі — грамадзянін Японіі. Чацвёртага верасня 2024 года стала вядома, што ён затрыманы ў Беларусі. Яго затрымалі яшчэ ў ліпені 2024, але падрабязнасці яго пераследу распавялі толькі цяпер у сюжэце БТ. Наканісі ўтрымліваецца ў СІЗА КДБ па абвінавачанні ў "агентурнай дзейнасці" (арт. 358-1 КК). Грамадзяніну Японіі ў Беларусі пагражае да сямі гадоў калоніі.
Адразу пасля выхаду сюжэту на БТ Токіа заявіла пратэст у МЗС Беларусі. Генеральны сакратар кабінета міністраў Японіі Ёсімаса Хаясі заявіў, што змест праграмы парушае правы чалавека.
"Гэта парушае правы чалавека"