Аляксандр Нікіцін

Палітвязень

Дата затрымання: 3 траўня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: невядомы

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Кузянёк Дзяніс

Справы: Пратэсты Гомель

Аляксандр Нікіцін. Фота з сацсетак

Нікіцін Аляксандр Сяргеевіч быў асуджаны ў судзе Чыгуначнага раёна г. Гомеля паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). 19 і 26 верасня 2024 года справу разглядаў суддзя Кузянёк Дзяніс Аляксандравіч.

Гомельскі абласны суд 22 лістапада 2024 года разгледзіць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Бягун Васіль Васільевіч.

3 траўня 2024 года ў судзе Цэнтральнага раёна г. Гомеля ён прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці пводле ч. 2 ст. 19.11 КаАП (распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую ​​дзейнасць). Адміністрацыйны пратакол разглядаў суддзя Кармановіч Сяргей.

Палітзняволенага краязнаўцу асудзілі да пазбаўлення волі

Былы супрацоўнік Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Шклярава, экскурсавод Аляксандр Нікіцін быў асуджаны да пазбаўлення волі па абвінавачванні ва ўдзеле ў мірных сходах

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»