Надзея Лескавец
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 31 снежня 1978
Дата затрымання: 23 студзеня 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Карасінскі Дзмітрый
Месца зняволення: СІЗА-7
Іншыя пазнакі: «Рэйд па салідарнасці»
Надзея Аляксандраўна Лескавец была затрымана 23 студзеня 2024 года падчас масавага рэйду сілавых структураў па сваяках палітвязняў і па людзях, якія дапамагалі ім. Яе вінавацяць паводле ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Утрымліваецца ў СІЗА № 7.
Надзею пачалі судзіць 1 ліпеня 2024 года ў Брэсцкім абласным судзе. Дзмітрый Карасінскі прысудзіў ёй тры гады калоніі.