Сяргей Харытановіч

Палітвязень

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: невядомы

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Бушава Алена

Месца зняволення: Следчая турма № 8

Сяргей Пятровіч Харытановіч быў асуджаны ў судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі). З 10 па 20 траўня 2024 года справу разгледзела суддзя Бушава Алена.

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі пра затрыманне 43-гадовага таксіста Сяргея Харытановіча. На «пакаяльным відэа» мужчына прызнаваўся ў тым, што пакінуў абразлівыя каментары пра прапагандыстаў Вадзіма Гігіна і Рыгора Азаронка.

2 жніўня 2024 г. будзе разгледжана апеляцыя на прысуд. Старшыня судовай калегіі Кацер Сяргей.

Адрас для лістоў: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»