Мікіта Кунтыш

Дата нараджэння: 12 сакавіка 2002

Дата затрымання: 9 лістапада 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках

Вынік суда: 6 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Млечка Андрэй

Месца зняволення: ПК № 15

Мікіта Сяргеевіч Кунтыш быў затрыманы 9 лістапада па падазрэнні паводле крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу), а таксама аб падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках (ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 КК). Яму прад'явілі абвінавачванне і перавялі ў СІЗА КДБ. На пачатку сакавіка 2022 года стала вядома аб пераводзе Мікіты ў СІЗА-1.

Мікіта мае сярэднюю спецыяльную адукацыю, скончыў каледж бізнесу і права ў 2021 годзе. Атрымліваў узнагароды за спартовыя дасягненні. З'яўляецца чальцом БРСМ. Мае захворванне, якое пры неналежным доглядзе лекараў можа перайсці ў хранічную стадыю. Атрымаў вайсковы білет па стане здароўя. Ужо знаходзячыся ў СІЗА-1 на Валадарскага, праходзіў працэдуру пералівання крыві. Займаўся спортам. Цяпер у зняволенні чытае шмат кніг і плануе атрымаць адукацыю за кратамі.

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 22 чэрвеня 2022 г. суддзя Андрэй Млечка пачаў разглядаць крымінальную справу. 1 ліпеня ён прызнаў Мікіту вінаватым і прызначыў палітвязню 6 гадоў зняволення ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

У канцы ліпеня 2022 г. Мікіту этапавалі з СІЗА-1 у Турму № 4, а напрыканцы кастрычніка — у магілёўскую калонію № 15.

Перапіска з адміністратарамі "ОГСБ" і ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту: за што чатырох палітвязняў асудзілі да пяці і шасці гадоў калоніі

Следства сцвярджала, што яны атрымлівалі ад адміністратараў тэлеграм-чата "ОГСБ" тэлескапічныя дубінкі і электрашокеры, а таксама інструкцыі для дыверсіі на чыгунцы. "Вясна" распавядае, за што палітвязні апынуліся на лаве падсудных і як над імі праходзіў суд.

Адрас для лістоў: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»