Аляксандр Марчанка
Палітвязень
Дата нараджэння: 27 траўня 1961
Дата затрымання: 4 студзеня 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 4 чэрвеня 2024
Суддзя: Макарэвіч Святлана
Месца зняволення: ПК № 15
Групы: Журналісты
Аляксандр Аляксандравіч Марчанка быў заключаны пад варту паводле ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса па абвінавачванні ва "ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні". Ён быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 19 кастрычніка 2023 года. Пасля арышту ён адбываў два адміністрацыйныя арышты па 15 сутак кожны. Праваабаронцам вядома, што другі з іх быў прызначаны 3 лістапада судом Цэнтральнага раёна Мінска. Тады суддзя Юльяна Шчэрба прызнала 63-гадовага Марчанку вінаватым у "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў" (паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП).
Судзіць Аляксандра пачалі 25 сакавіка 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе (суддзя Святлана Макарэвіч). У выніку Аляксандр быў асуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Да апеляцыі ўтрымліваўся ў турме № 4.
4 чэрвеня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі Аляксандра. Старшыня судовай калегіі Вярхоўнага суда — Аляксей Хлышчанкоў. Скаргу пакінулі без задавальнення.
Адбываць тэрмін Аляксандра накіравалі ў магілёўскую турму № 15.
28 чэрвеня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.