Іван Супрунчык

Палітвязень

Дата нараджэння: 17 траўня 1988

Дата затрымання: 12 жніўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 179 Крымінальнага кодэкса — Незаконны збор і распаўсюд звестак аб прыватным жыцці

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Месца зняволення: ПК № 22

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Іван Пятровіч Супрунчык прызнаны вінаватым паводле ч. 1 арт. 13 (Падрыхтоўка да злачынства), ч. 3 арт. 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай ці іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы) і ч. 1 арт. 179 (Незаконны збор ці распаўсюд інфармацыі пра асабістае жыццё) КК і асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Згодна з абвінавачаннем, Супрунчык перадаў адміністратарам "дэструктыўнага" Telegram-каналу інфармацыю пра асабістае жыццё блізкага сваяка супрацоўніка міліцыі. "Збіранне і распаўсюд" гэтых звестак без дазволу прывялі да "прычынення шкоды правам, свабодам і законным інтарэсам пацярпелага". Таксама яго прызналі вінаватым у падрыхтоўцы да "наўмысных дзеянняў, накіраваных на распальванне іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненых групай асоб".

На пачатку верасня 2022 г. Івана перавялі з СІЗА-1 у баранавіцкі следчы ізалятар.

У лістападзе 2022. КДБ унёс палітвязня ў спіс "асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітзняволены адбывае пакаранне ў івацэвіцкай ПК № 22.

Адрас для лістоў: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»