Мікіта Дранец
Палітвязень
Дата нараджэння: 1 студзеня 1999
Дата затрымання: 2 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- ч. 2 арт. 285 Крымінальнага кодэкса — Удзел у злачыннай арганізацыі ў любой іншай форме
Вынік суда: 6 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 11 сакавіка 2023
Суддзя: Хрыпач Сяргей
Пракурор: Бізюк Раман
Месца зняволення: ПК № 3
Справы: "Рэвалюцыйнае дзеянне"
Групы: Актывісты
Мікіта Вадзімавіч Дранец — жыхар Бярозы. Быў затрыманы 2 сакавіка 2021 у межах крымінальнай справы, заведзенай на актывістаў анархісцкага руху з Брэсцкай вобласці.
Хлопцу прад'яўлена абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаць грамадскі парадак) і па ч. 2 арт. 285 Крымінальнага кодэкса (стварэнне злачыннай арганізацыі альбо ўдзел у ёй).
Мікіту перавезлі ў Мінск, ён утрымліваецца ў СІЗА № 1.
11 студзеня 2022 справу, матэрыялы якой складаюць 160 тамоў, перадалі ў пракуратуру.
25 красавіка 2022 года ў Мінскім гарадскім судзе пачаўся разгляд справы. Паводле хадайніцтва пракурора Рамана Бізюка суддзя Сяргей Хрыпач закрыў працэс. Прычына — "у матэрыялах крымінальнай справы ёсць матэрыялы экстрэмісцкай скіраванасці".
Праз 4,5 месяцы, 6 верасня 2022 г., быў вынесены прысуд Мікіту: 6 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 500 базавых велічыняў (16 000 беларускіх рублёў ці больш за 6 300 даляраў).
У сярэдзіне сакавіка 2023 г. стала вядома, што палітзняволенага этапавалі ў віцебскую ПК № 3.
Вясноўцам Марфе — 15 гадоў калоніі, Андрэю — 6: агучаны прысуды адразу дзесяці палітзняволеным
На "палітычных" судах ігнаравалі заявы пра катаванні. Што вядома пра суддзю і пракурора па справе над Марфай Рабковай і яшчэ 9 палітвязнямі
Суд над вясноўцамі Марфай Рабковай, Андрэем Чапюком і яшчэ 8 палітвязнямі зрабілі закрытым
Справу ў дачыненні Марфы Рабковай, Андрэя Чапюка і яшчэ 8 палітвязняў перадалі ў пракуратуру