Міхаіл Мякека
Палітвязень
Дата нараджэння: 15 красавіка 1993
Дата затрымання: 9 снежня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 366 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 6 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Сянько Віктар
Іншыя пазнакі: Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь
Заява аб прызнанні палітвязнем
Міхаіл Валянцінавіч Мякека жыў і працаваў у Польшчы паўтара гады і вярнуўся ў Беларусь, дзе і быў затрыманы напрыканцы лістапада 2022 года. Па версіі сілавікоў, менавіта ў Польшчы ён зарэгістраваўся ў плане «Перамога». Таксама ён нібыта пісаў паведамленні з пагрозамі сілавікам.
Яго абвінавацілі па шэрагу пратэсных артыкулаў. Гэта – распальванне іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 і ч. 3 арт. 130 КК), арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел ў іх (ч. 1 арт. 342 КК), гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы (ч. 2 арт. 366 КК), паклёп ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі (ч. 2 арт. 367 КК).
Гродзенскі абласны суд 9 жніўня 2023 года прызначыў Мякеку па сукупнасці абвінавачанняў пазбаўленне волі тэрмінам на шэсць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Судовы працэс пачаўся 24 ліпеня, суддзя – Віктар Сянько.
На 3 лістапада 2023 г. у Міхаіла прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Пасяджэнне закрытае. Старшыня судовай калегіі Руслан Царук.
24 лістапада 2023 г. уключаны МУС у "спіс экстрэмістаў".
Куды перавялі палітвязня з СІЗА-1 — пакуль невядома.
За каментары ў "ЧКБ" жыхара Скідзеля, які вярнуўся з Польшы, асудзілі да шасці гадоў калоніі