Данііл Жарын
Палітвязень
Дата нараджэння: 28 лістапада 1993
Дата затрымання: 20 чэрвеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму
Вынік суда: прымусовае лячэнне
Від пакарання: прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары
Заява аб прызнанні палітвязнем
Данііл Ігаравіч Жарын быў абвінавачаны паводле арт. 130 Крымінальнага кодэксу (Распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 289 КК (Акт тэрарызму).
Яго вінавацілі ў нападзе на будынак Інстытута МУС у чэрвені 2021 года. Паводле звестак следства, уначы 10 чэрвеня нехта кінуў бутэльку з гаручым рэчывам ва ўваходныя дзверы Магілёўскага інстытута МУС.
Судовая калегія па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суда 1 снежня 2021 года на падставе арт. 101 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прызначыла Жарыну прымусовыя меры бяспекі і лячэння ў выглядзе прымусовага лячэння ў псіхіятрычным стацыянары з узмоцненым наглядам.
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
23 траўня 2022 г. КДБ уключыў Данііла ў спіс "асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".
Жыхара Магілёва, якога вінавацілі ў акце тэрарызму, накіравалі на прымусовае лячэнне