Яўген Пархоменка
Палітвязень
Дата нараджэння: 21 кастрычніка 1985
Дата затрымання: 20 лютага 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
Вынік суда: невядомы
Дата пачатку адбыцця пакарання: 15 верасня 2023
Суддзя: Ананіч Алена
Справы: Данаты
Яўген Паўлавіч Пархоменка абвінавачваецца паводле ч. 1 і 2 арт. 361-2 Крымінальнага кодэксу (Фінансаванне і паўторнае фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці).
21 чэрвеня 2023 г. адбыўся суд над ім, вырак невядомы. Яўген ўтрымліваецца ў СІЗА-1.
На 15 верасня 2023 г. прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі Яўгена ў Вярхоўным судзе. Суддзя Пётр Лістраценка. Ад гэтай жа даты Яўген пачаў адбываць пакаранне, месца пакуль невядомае.
6 кастрычніка 2023 г. МУС унесла Яўгена ў "пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".
Куды перавялі палітвязня з СІЗА-1 — пакуль невядома.