Міхаіл Касякоў

Дата нараджэння: 15 чэрвеня 1970

Дата затрымання: 15 ліпеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Шаршнёў Яўген

Міхаіла Пятровіча Касякова прызналі вінаватым паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 368 ("Абраза Лукашэнкі") і арт. 370 ("Здзек з дзяржаўных сімвалаў"). Прысуд агучыў суддзя Яўген Шаршнёў.

Паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса Касякова асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса — да трохмесячнага арышту. Шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім канчаткова мужчыне прызначаныя два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма.

Цяперашняе месцазнаходжанне ўдакладняецца.

Кіроўцу з Гомеля асудзілі да двух гадоў калоніі

6 верасня 2022 года падчас закрытага судовага пасяджэння вынесены прысуд жыхару Гомеля Міхаілу Касякову.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»