Дзмітрый Шаўчэнка
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 5 ліпеня 1975
Дата затрымання: 4 красавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 12 ліпеня 2024
Суддзя: Бобыраў Вадзім
Групы: Адміністратары ТГ-каналаў, Дзеячы культуры
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Дзмітрый Віктаравіч Шаўчэнка з Гомеля займаўся вырабленнем цацак з дрэва. Вёў групу ва «Укантакце», у якую ўваходзілі рамеснікі.
З 2020 г. пачаў пісаць у групе, у якой было каля 6 тыс. удзельнікаў, крытычныя допісы пра сітуацыю з прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі. Перайменаваў групу на «Беларусь без хамства». Пасля 2021 г. актыўнасць у групе зменшылася, але з пачаткам ваенных дзеянняў ва Украіне Дзмітрый пачаў выступаць у ёй супраць вайны. Групу ў выніку прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем".
4 красавіка 2023 года Дзмітрыя затрымалі і адправілі адбываць арышт у 15 сутак, які прысудзілі раней. Аднак пасля арышту ён на волю не выйшаў. Следчы мясцовага аддзела СК пацвердзіў, што вядзецца справа паводле артыкулаў КК: арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім), арт. 130 (распальванне варожасці ці варажнечы).
Дзмітрыя ўтрымліваюць у СІЗА № 3 у Гомелі. Яго асудзілі на 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі.
На 16 лютага 2024 г. быў прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі Дзмітрыя ў закрытым судовым пасяджэнні. Старшыня судовай камісіі Павел Каршуновіч. Прысуд набыў моц.
23 лютага 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Выйшаў на волю летам 2024 г.