Юрый Бубноў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 17 студзеня 1956

Дата затрымання: 12 студзеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 21 верасня 2024

Суддзя: Зарычнюк Вольга

Групы: Выкладчыкі

Юрый Міхайлавіч Бубноў — прафесар, абвінавачаны паводле арт. 367 Крымінальнага кодэксу (Паклёп на Лукашэнку).

Яго затрымалі 12 студзеня 2023 года на кафедры ўніверсітэта, дзе ён працуе.

Юрый Бубноў узначальвае кафедру гуманітарных дысцыплін Беларускага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій з 1997 года. Яго партрэт знаходзіцца на дошцы гонару ветэранаў універсітэту. Мужчына ўзнагароджаны знакам «Выдатнік адукацыі». У Магілёве Юрый Бубноў вядомы як эксперт-сацыёлаг, адзін са стваральнікаў Цэнтра гарадскіх ініцыятыў і фестывалю «Дранік-фэст».

Таксама Юрыю выставілі абвінавачванне паводле арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі). Ягоную справу пачнуць разглядаць 4 траўня ў судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва. Працэс будзе весці суддзя Вольга Зарычнюк.

26 траўня 2023 г. палітзняволенага Юрыя Бубнова асудзілі на два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

24 жніўня 2023 г. у Магілёўскім абласным судзе разглядалася апеляцыйная скарга палітвязня. Суддзя Клімаў П. пастанавіў пакінуць ранейшы прысуд без зменаў.

3 верасня навукоўца перавялі з магілёўскай турмы №4 у Віцебскі раён у папраўчую калонію № 3 "Віцьба".

21 верасня 2024 г. выйшаў на волю па заканчэнні тэрміна. 

Прафесара і доктара сацыялагічных навук Юрыя Бубнова асудзілі да двух гадоў калоніі

Кастрычніцкі суд Магілёва 26 траўня 2023 года асудзіў Юрыя Бубнова паводле ч.1 арт. 368 КК на два гады калоніі.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»