Міхаіл Герасімчык
Палітвязень
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Шыман Таццяна
Міхаіл Іосіфавіч Герасімчык быў асуджаны да 1 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў судзе Барысаўскага раёна паводле ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі). 12 і 13 жніўня 2024 года справу ў закрытым ад публікі рэжыме разглядала суддзя Шыман Таццяна.
29 кастрычніка 2024 года Мінскі абласны суд разгледзеў апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Рыбакоў Аляксандр Валер'евіч.
Утрымліваўся ў турме № 8, актуальны адрас невядомы.