Дзмітрый Глушчанка

Дата нараджэння: 11 кастрычніка 1994

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Пазняк Уладзімір

Групы: IT-спецыялісты

Іншыя пазнакі: Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь

Справы: Пратэсты Гродна

Карповіч Андрэй Пятровіч і Глушчанка Дзмітрый Вітальевіч былі асуджаныя ў судзе Кастрычніцкага раёна г. Гродна паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). З 31 ліпеня па 9 жніўня 2024 года справу разгледзеў суддзя Пазняк Уладзімір.

26 верасня 2024 года разгледзяць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Скок Васіль Уладзіміравіч.

Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі відэа затрымання жыхара Гродна. Паводле інфармацыі "Нашай нівы", гаворка пра 29-гадовага Дзмітрыя Глушчанку. Хлопца абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах. Сцвярджаецца, што ён нядаўна вярнуўся ў Беларусь з Польшчы. На відэа затрымання трапіў супрацоўніка ГУБАЗіК, які на спіну начапіў сцяг СССР і георгіеўскую стужку. 

11 кастрычніка 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

ГУБАЗіКаўцы са сцягам СССР і георгіеўскай стужкай затрымалі гродзенскага айцішніка

Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі відэа затрымання жыхара Гродна. Паводле інфармацыі "Нашай нівы", гаворка пра 29-гадовага Дзмітрыя Глушчанку. Хлопца абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах. Сцвярджаецца, што ён нядаўна вярнуўся ў Беларусь з Польшчы.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»