Мікалай Дземчанка
Палітвязень
Дата нараджэння: 19 траўня 1988
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Сотнікаў Анатоль
Месца зняволення: СІЗА-3
Мікалай Пятровіч Дземчанка быў асуджаны Гомельскім абласным судом паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы) і ч. 2 арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку). 19, 20 і 30 верасня 2024 года ў закрытым рэжыме справу разгледзеў суддзя Сотнікаў Анатоль.
Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь у закрытым рэжыме 10 снежня 2024 года разгледзіць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Філатаў Максім Юр'евіч.
20 снежня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.