Валерыя Глінская
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 3 сакавіка 1995
Дата затрымання: 28 снежня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 352 Крымінальнага кодэкса — Неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй
- арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных
Вынік суда: 6 гадоў і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 28 красавіка 2023
Суддзя: Фалькоўская Таццяна
Месца зняволення: ПК № 4
Справы: Справа ЧКБ
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Каці Піры, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нідэрландаў
Валерыя Андрэеўна Глінская — супрацоўніца МТБанку. Была затрымана разам з маці 28 снежня 2021 года супрацоўнікамі ГУБАЗіК за тое, што ў жніўні 2020 года нібыта перадала дадзеныя сілавікоў у "Чорную кнігу Беларусі".
Маці і дачку судзілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных), арт. 352 (неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй).
26 снежня 2022 г. у Мінгарсудзе распачаўся разгляд справы. Палітзняволеныя цалкам прызналі віну па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — ч. 3 арт. 203-1, ч. 3 арт. 352 і часткова паводле ч. 3 арт. 130. Яны заявілі, што ў іх не было мэты "распальваць".
20 студзеня 2023 г. суддзя Таццяна Фалькоўская прызначыла Валерыі шэсць з паловай гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а ейнай маці, Іне Глінскай, — сем гадоў.
Вярхоўны суд 28 красавіка 2023 г. разглядзеў апеляцыйныя скаргі палітзняволеных. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Сяргея Гурава прыняла рашэнне пакінуць прысуд без зменаў, а скаргі — без задавальнення.
19 траўня 2023 г. КДБ дадаў палітзняволеную ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".
26 траўня 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Палітзняволеная адбывае пакаранне ў ПК № 4.
Маці і дачку, якія працавалі ў МТБанку, асудзілі да 7 і 6,5 гадоў калоніі за перадачу дадзеных у "Чорную кнігу Беларусі"
У Мінску судзяць маці і дачку, якія працавалі ў МТБанку, за перадачу дадзеных у ЧКБ