Мікалай Машарскі
Палітвязень
Дата нараджэння: 30 сакавіка 1977
Дата затрымання: 9 чэрвеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 342-2 Крымінальнага кодэкса — Неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Бясецкі Уладзімір
Месца зняволення: ПК № 22
Мікалай Мікалаевіч Машарскі жыхар Расонаў. Яго неаднаразова судзілі за “несанкцыянаваны пікет", а ў сакавіку 2022 года мужчыну арыштавалі на 20 сутак за заклікі да ўдзелу ў акцыі пратэсту 27 лютага. Яго затрымлівалі дома пяцёра сілавікоў у бронікамізэльках.
Мужчыну абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) і неаднаразовым парушэнні парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў (арт. 342-2 КК). Варта адзначыць, што па апошнім артыкуле судзілі толькі трох чалавек.
Па інфармацыі праваабаронцаў, Машарскага з 2020 года неаднаразова адпраўлялі на "суткі" за "ўдзел у несакцыянаваных масавых мерапрыемствах або пікетаванні" і "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" (арт. 19.11 КаАП). У студзені 2023 года Машарскага асудзілі на 25 сутак арышту за "пікет", а ў сакавіку 2022 года мужчыну арыштавалі на 20 сутак за заклікі да ўдзелу ў антываеннай акцыі пратэсту 27 лютага 2022 г.
У судзе Полацка і Полацкага раёна 28 жніўня 2023 г. распачаўся суд над палітзняволеным. Справу палітвязня разглядаў суддзя Уладзімір Бясецкі. Ён прысудзіў Мікалаю 2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
15 снежня 2023 г. дададзены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Утрымліваўся ў СІЗА № 2, адбывае тэрмін у ПК № 22.
У Полацку Мікалая Машарскага судзяць за "неаднаразовае парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў"