Мікалай Кулак
Палітвязень
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Рудзіна Людміла
Мікалаю Сцяпанавічу Кулаку ў судзе Бярозаўскага раёна 5 верасня 2024 году агучылі прысуд за ўдзел у акцыі пратэсту з 10 на 11 жніўня 2020 года ў горадзе. Паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) яму прысудзілі паўтара года калоніі.
Асудзілі адразу чатырох чалавек - Мікалая Кулака, Ігара Яўменава (Куля), Андрэя Рыбакова, Віктара Данілюка. Справу разглядала Людміла Рудзіна.
У Бярозе за ўдзел у пратэстах у калонію адправілі яшчэ чатырох чалавек