Ала Сакаленка

Палітзняволеная

Дата затрымання: 27 сакавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса — Агентурная дзейнасць

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Папко Анастасія

Месца зняволення: ПК № 4

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне, Замежныя грамадзяне

Сімвалічны/ая хросны/ая: Лэйла Расіма – дэпутатка латвійскага парламента і лідарка парламенцкай групы ў падтрымку дэмакратычнай Беларусі

Ала Сакаленка

Ала Сакаленка — грамадзянка Латвіі. Яе пачалі судзіць у Мінскім гарадскім судзе 29 верасня 2023 году. Яе абвінавачваюць у агентурнай дзейнасці паводле арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса. Гэты артыкул прадугледжвае пазбаўленне волі ад трох да сямі гадоў зняволення. Справу ў закрытым рэжыме разглядае Анастасія Папко.

"Па заданні латвійскіх спецслужб рыхтавала да вярбоўкі беларускіх вайскоўцаў".

У Мінску распачынаецца суд за "агентурную дзейнасць"

Грамадзянка Латвіі ўтрымліваецца пад вартай у беларускім СІЗА-1. Прэс-сакратар МЗС зазначыў, што амбасада Латвіі ў Віцебску аказвае ёй консульскую дапамогу ў межах магчымасцяў.

19 снежня 2023 г. у Алы прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай камісіі Аляксей Цяцюхін. Прысуд набыў моц. 

Ала адбывае тэрмін у ПК-4. 

 
Адрас для лістоў: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»