Вольга Лоцманава
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 15 снежня 1972
Дата затрымання: 23 студзеня 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Рудэнка Аляксандр
Месца зняволення: СІЗА-1
Іншыя пазнакі: «Рэйд па салідарнасці»
Вольга Уладзіміраўна Лоцманава была затрыманая падчас рэйду сілавых структур 23-24 студзеня 2024 году на сваякоў палітвязняў і людзей, якія рознымі спосабамі выказвалі салідарнасць. Першапачаткова яе абвінавачвалі паводле арт. 361 (заклікі да дзеянняў, скіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспубліцы Беларусь) Крымінальнага кодэксу.
26 верасня 2024 г. у Мінскім гарадскім судзе разгледзяць справу Вольгі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Суддзя Аляксандр Рудэнка.
Утрымліваецца ў СІЗА № 1.