Мікалай Банькоў
Палітвязень
Дата нараджэння: 18 студзеня 1971
Дата затрымання: 18 студзеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 3 лістапада 2023
Суддзя: Бандарэнка Святлана
Месца зняволення: ПК № 1
Групы: Ваенныя, Выкладчыкі
Справы: Данаты
Мікалай Васільевіч Банькоў — былы выкладчык кафедры сувязі БДУІР. Гэтая кафедра прызначана для падрыхтоўкі кадравых афіцэраў для Узброеных Сіл і іншых сілавых структур і ведамстваў Рэспублікі Беларусь.
Ён быў затрыманы 18 студзеня 2023 года за данаты. Спачатку яму прызначылі арышт паводле адміністрацыйнага пратакола, а потым перазатрымалі ў межах крымінальнай справы.
Мікалаю прад'явілі абвінавачванне па арт. 361-2 Крымінальнага кодэксу (Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) і ўзялі пад варту СІЗА-1.
28 ліпеня 2023 г. у Мінскім гарадскім судзе Мікалая асудзілі на 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Суддзя Святлана Бандарэнка.
17 кастрычніка 2023 г. разглядалася апеляцыйная скарга Мікалая ў Вярхоўным судзе. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Аляксея Рыбакова пакінула прысуд Мікалаю ў сіле, а скаргу — без задавальнення.
28 кастрычніка 2023 г. пераведзены ў СІЗА-2, 3 лістапада Мікалая адправілі ў ПК-1. Два тыдні палітвязень быў на каранціне, пасля яго перавялі ў атрад № 3. Мікалаю прызначылі працу па ачыстцы кабеляў. Вядома, што яму здолелі перадаць рэчы.
16 лістапада 2023 г. пераведзены ў атрад. Ад 28 лістапада 2023 г. палітвязень змешчаны ў ШІЗА, нагода невядомая. У снежні яго паўторна змяшчалі. Вядома, што Мікалая бесперапынна з Новага года і па стане на канец красавіка ўтрымліваюць у ШІЗА.
3 лістапада 2023 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
З моманту этапу ў калонію Міхаіл адбыў 180 сутак у ШІЗА, па стане на пачатак ліпеня 2024 г. знаходзіцца ў атрадзе.
Па стане на восень 2024 г. вядома, што Мікалай зноў пазбаўлены тэлефанаванняў і спатканняў.
З 27 верасня 2024 г. Мікалай зноў змешчаны ў ШІЗА, яму другі раз прызначылі 15 сутак. Па стане на сярэдзіну лістапада палітвязень усё яшчэ ўтрымліваецца ў штрафным ізалятары.
Былога выкладчыка БДУІР Мікалая Банькова асудзілі да 4 гадоў калоніі за данаты ў 2020 годзе