Анатоль Яскевіч

Палітвязень

Дата нараджэння: 21 студзеня 1987

Дата затрымання: 15 траўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 4 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Зямцоў Ігар

Месца зняволення: ПК № 1

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Анатоля Аркадзьевіча Яскевіча абвінавацілі ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці і варажненчы (ч. 1. арт. 130 Крымінальнага кодэкса), а таксама ў абразе прэзідэнта Беларусі (ч. 2 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Ігар Зямцоў.

З улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў судовая калегія па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суда прызнала Яскевіча вінаватым і шляхам частковага складання пакаранняў прызначана канчатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму.

Прысуд быў вынесены 6 ліпеня 2022 г. Да суда Анатоль утрымліваўся ў СІЗА-5, пасля быў пераведзены ў магілёўскую Турму № 4.

4 кастрычніка 2022 г. КДБ дадаў палітвязня ў спіс асобаў, датычных да "тэрарыстычнай дзейнасці".

Адбывае тэрмін у ПК-1.

За абразы прэзідэнта і распальванне сацыяльнай варожасці асудзілі жыхара Бабруйска

У Магілёўскім абласным судзе вынесены прысуд жыхару Бабруйска Анатолю Яскевічу, якога абвінавацілі ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці і варажненчы (ч. 1. арт. 130 Крымінальнага кодэкса), а таксама ў абразе прэзідэнта Беларусі (ч. 2 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

Адрас для лістоў: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»