Андрэй Быкаў

Палітвязень

Дата нараджэння: 30 красавіка 1971

Дата затрымання: 15 жніўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 366 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Скок Васіль

Месца зняволення: ПК № 15

Групы: Ваенныя

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Андрэя Мікалаевіча Быкава асудзілі паводле ч.3 арт. 361 (Заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), ч. 2 арт. 367 (Паклёп у дачыненні да Лукашэнкі), ч. 1 арт. 366 (Гвалт альбо пагроза гвалтам, знішчэннем альбо шкодай маёмасці ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, альбо іншай асобы, якая выконвае грамадзянскі абавязак), ч. 2 арт. 366 (Тыя ж дзеянні, здзейсненыя ў дачыненні да Лукашэнкі), ч. 2 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса.

У Гродзенскім абласным судзе 17 лютага 2023 года суддзя Васіль Скок прызначыў Андрэю пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф 50 базавых велічыняў, а таксама пазбаўленне звання падпалкоўніка запаса.

Тэрмін адбывае ў папраўчай калоніі № 15 г. Магілёў.

У лістападзе 2022 года мужчыну ўнеслі ў спіс КДБ асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.

Падпалкоўніка запаса пазбавілі звання і асудзілі на пяць гадоў калоніі за каментары ў інтэрнэце

Суддзя Васіль Скок прызначыў Андрэю пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф 50 базавых велічыняў, а таксама пазбаўленне звання падпалкоўніка запаса.

Адрас для лістоў: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»