Мікалай Арцюхоў
Палітвязень
Дата нараджэння: 22 траўня 1979
Дата затрымання: 15 жніўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Дзядкова Наталля
Месца зняволення: Турма № 4
Групы: Актывісты, Святары і вернікі
Справы: Пратэсты Мінск
Мікалай Мікалаевіч Арцюхоў — вядомы каталіцкі і грамадскі актывіст. Яго абвінавацілі ў закліках да акцый пратэсту ў сацыяльных сетках, падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і актыўным ўдзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
Мікалай нарадзіўся 22 траўня 1979 года ў Мінску. Навучаўся на юрыдычным факультэце Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута. З 1996 года браў актыўны ўдзел у жыцці каталіцкай моладзі. Удзельнічаў у мясцовых і парламенцкіх выбарах у 2003 і 2004 гадах. Быў адным з ініцыятараў утварэння аргкамітэту партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя". Але з 2011 года адышоў ад актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці.
Таксама ў судзе заяўлены грамадзянскі пазоў КУП "Мінсктранс" аб спагнанні з Арцюхова маёмаснай шкоды, нанесенай грамадскаму транспарту Мінска ў суме 27 416 рублёў 67 капеек.
У судзе Партызанскага раёна Мінска 4 лістапада 2022 года вынесены прысуд. Суд пастанавіў пакараць Мікалая выглядзе пазбаўленнем волі на тэрмін два гады і шэсць месяцаў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу разглядала суддзя Наталля Дзядкова.
У канцы лютага 2023 г. стала вядома, што Мікалая этапавалі з СІЗА-1 у магілёўскую Турму № 4.
Два з паловай гады калоніі прысудзілі актывісту Мікалаю Арцюхову за заклікі і ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе